«Будзем глядзець, ці прымальная творчасць». Міністр культуры патлумачыў, як будуць выдаваць гастрольныя пасведчанні
Як чакаецца, гэтыя і іншыя новаўвядзенні пачнуць дзейнічаць з 1 ліпеня.
07.06.2023 / 17:17
Анатоль Маркевіч. Фота: БелТА
Пры выдачы гастрольнага пасведчання ўпраўленні культуры будуць высвятляць, ці прымальная творчасць таго ці іншага артыста, пра гэта заявіў міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч у парламенце, як піша «Спутнік».
«…Адпаведна ўпраўленне глядзіць, ці ўсе там артысты, тыя ці іншыя, наколькі сёння іх творчасць прымальная. То-бок вось у такім ракурсе разглядаецца пытанне», — сказаў міністр.
Таксама Маркевіч нагадаў, што ў Беларусі плануюць прыняць папраўкі, якія дазваляюць арганізатарам канцэртаў ствараць часовыя калектывы выканаўцаў. А самі артысты проста могуць заключыць з ім дамову. Ім не трэба будзе рэгістравацца як ІП.
Як чакаецца, гэтыя і іншыя новаўвядзенні пачнуць дзейнічаць з 1 ліпеня. З гэтай даты ІП, якія арганізуюць канцэрты, больш не змогуць гэтым займацца: ім трэба будзе зарэгістраваць юрыдычную асобу. Плануецца, што новы закон дазволіць зрабіць гэта па льготнай працэдуры.
Для трансфармацыі ІП у кампаніі распрацавалі асобнае палажэнне. У прыватнасці, яно дазваляе, каб месцазнаходжаннем юрыдычнай асобы была кватэра або дом заснавальніка. Дзяржпошліну за рэгістрацыю такой кампаніі плаціць не трэба. Чакаецца, што гэтыя і іншыя папраўкі прымуць у гэтым месяцы.
Чытайце таксама:
Міністр культуры: Здраднікам не месца на сцэне
Міністр культуры прызнаў дэфіцыт кадраў у беларускай культуры. З гэтай нагоды сабралі цэлую нараду