За фінансаванне «экстрэмісцкай дзейнасці» мінчуку прысудзілі шэсць гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд палітзняволенаму жыхару сталіцы Мікалаю Васілевічу. Яго абвінавацілі па некалькі пратэсных артыкулах: фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК) і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-1 КК), піша «Вясна». 

07.06.2023 / 19:16

Мікалай Васілевіч

Інфармацыя пра сутнасць абвінавачання пакуль адсутнічае.

Вядома толькі, што Васілевічу прысудзілі пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць гадоў і вялікі штраф. Справу разглядала суддзя Алена Шылько.

Да затрымання мужчына працаваў у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. На пачатку студзеня КДБ унесла ягонае прозвішча ў «спіс тэрарыстаў».

Чытайце таксама:

КДБ унёс суўладальніка Wargaming у спіс «тэрарыстаў»

За ахвяраванні праз фэйсбук на падтрымку рэпрэсаваных затрымалі супрацоўніцу «Гейм Стрым», былога Wargaming

Nashaniva.com