У Мінску адбылося ДТЗ з аўтобусам і тралейбусам 

Сем чалавек пацярпелі ў ДТЗ на скрыжаванні вуліц Кунцаўшчына і Прытыцкага, па інфармацыі сталічнай ДАІ.

07.06.2023 / 22:40

Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, сёння каля 20:50 31-гадовая жанчына, кіруючы аўтамабілем Geely, на скрыжаванні вуліц Кунцаўшчына і Прытыцкага пры павароце налева на дазваляльны сігнал святлафора не аддала перавагу і сутыкнулася з аўтобусам «МАЗ», які рухаўся ў сустрэчным кірунку.

Ад сутыкнення аўтобус ударыўся аб металічную агароджу, а затым урэзаўся ў тралейбус.

Паводле каментарыя Мінздароўя, пяць пацярпелых даставілі ў лячэбныя ўстановы, траіх з іх — у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, а дваіх — у 5-ю бальніцу Мінска.

Яшчэ дваім аказалі медычную дапамогу на месцы, ад шпіталізацыі яны адмовіліся.

Ва ўсіх пацярпелых дыягнаставалі траўмы рознай ступені цяжкасці, у тым ліку чэрапна-мазгавыя, пераломы костак, удары і г. д.

Nashaniva.com