У Аўстрыі цягнік заехаў у тунэль і загарэўся. Эвакуявалі каля 200 пасажыраў
8.06.2023 / 10:13
Цягнік, які ішоў у Гамбург і Амстэрдам, праязджаў праз тунэль паблізу горада Інсбрук у Альпах, калі абарваўся кантактны провад.
Цягнік праязджаў праз тунэль паблізу горада Інсбрук у аўстрыйскіх Альпах у сераду ўвечары, калі абарваўся кантактны провад, пра гэта паведамляе Kronen Zeitung.
Цягнік, які перавозіў пасажыраў, таксама перавозіў аўтамабілі, і адзін або некалькі з іх загарэліся ад пашкоджанага кабеля.
Каля 45 пасажыраў атрымалі нязначныя траўмы ў выніку інцыдэнту, верагодна, праз удыханне дыму.
«Пажар быў ліквідаваны ў 22:19, а эвакуацыя завяршылася ў 23:40 па мясцовым часе», — сказаў прадстаўнік аператара аўстрыйскай чыгункі ÖBB.
ÖBB арганізаваў аўтобусы для далейшай транспарціроўкі. Тых, хто не меў патрэбы ў медыцынскай дапамозе, спачатку даставілі на аўтобусе ў Інсбрук. Для ўсіх арганізавалі месцы для начлегу.
Чытайце таксама:
Пасажыры самалёта, які ляцеў у Сан-Францыска з Дэлі, апынуліся ў Магадане
Аперацыя па выдаленні грыжы ў Папы Рымскага прайшла паспяхова
У Канадзе незвычайна моцныя лясныя пажары. Задымленыя нават Нью-Ёрк і Вашынгтон