«30 чалавек даставілі з пераахаладжэннем, ёсць загінулыя». З'явіліся першыя звесткі пра пацярпелых у Алешках 

Вядома пра шпіталізацыю некалькіх дзясяткаў чалавек, таксама ёсць ахвяры.

08.06.2023 / 11:17

Алешкі. Фота: ДСПУ

З'явіліся першыя звесткі аб пацярпелых ад паводкі ў Алешках Херсонскай вобласці ў выніку затаплення, піша УНІАН.

У бальніцу ў горадзе Алешкі даставілі 30 чалавек з пераахаладжэннем. Ёсць загінулыя ў выніку паводкі, але пакуль немагчыма высветліць іх колькасць.

Мясцовыя жыхары не могуць выехаць з акупаванага і затопленага горада, расейцы не выпускаюць іх і не даюць перабрацца ў навучальныя ўстановы, якія не затопленыя.

Вайскоўцы РФ выганяюць людзей з сухіх памяшканняў і засяляюцца на верхнія паверхі шматкватэрных дамоў.

Пакуль не падтопленым застаецца цэнтр Алешак. У некаторых населеных пунктах вада пачала адступаць, пра гэта паведаміла кіраўніца Алешкаўскай адміністрацыі Таццяна Гасаненка.

Nashaniva.com