Вялікабрытанія абвясціла пра новы пакет санкцый супраць Беларусі

Пад забарону трапілі золата, цэмент, драўніна і каўчук, таксама абмяжоўваецца доступ афіцыйнага Мінска да брытанскага фінрынку.

08.06.2023 / 15:03

Вялікабрытанія ў рамках новага пакета санкцый супраць Беларусі прыняла рашэнне заблакаваць экспарт абсталявання, тавараў, тэхналогій, матэрыялаў, якія могуць быць выкарыстаны для вытворчасці хімічнай і біялагічнай зброі.

Вялікабрытанія заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення больш за 1400 палітычных зняволеных у Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал Brief.

Nashaniva.com