У Маладзечне адкрылі мемарыяльную шыльду Міхаілу Фінбергу

У Маладзечне, дзе ў гэтыя дні праходзіць традыцыйны Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2023», на сцяне мясцовага Палаца культуры адкрылі мемарыяльную шыльду дырыжору Міхаілу Фінбергу.

09.06.2023 / 22:56

Міхаіл Фінберг, які памёр у снежні 2021 года на 75-м годзе жыцця, шмат гадоў быў кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Беларусі. Узначаліў Фінберг гэты аркестр яшчэ ў 1987 годзе, калі ён быў Дзяржаўным аркестрам сімфанічнай і эстраднай музыкі, і не пакідаў кіраўніцтва да самай смерці.

Менавіта Фінберг быў адным з натхняльнікаў і стваральнікаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, які сёлета адзначае сваё 30-годдзе. Таму невыпадкова, што менавіта там паставілі яму і памятную шыльду. 

Паспрыяла гэтаму і тое, што Міхаіл Фінберг цягам усяго свайго жыцця быў цалкам лаяльны да ўлад. Пры Лукашэнку ён быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу на працягу двух скліканняў, уваходзіў у раду па культуры пры Савеце Міністраў.

А ў 2020-м годзе дырыжор рэзка выказваўся наконт масавых пратэстаў. Ён лічыў, што на вулічныя акцыі ходзяць бандыты. 

Чытайце таксама:

Памёр вядомы дырыжор Міхаіл Фінберг. Яму ішоў 75 год

Фінберг: На вулічныя акцыі выходзяць бандыты. А сцяг у мяне адзін — чырвоны

Сын Міхаіла Фінберга публічна падтрымаў Алу Пугачову

Nashaniva.com