У Гомелі 22-гадовага хлопца судзяць за «тэрарызм»
У Гомелі разглядаецца «тэрарыстычная» крымінальная справа супраць 22-гадовага жыхара Светлагорска. Абвінавачваны — Максім Драбніца.
10.06.2023 / 15:48
Хлопца судзяць «за арганізацыю дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі». Светлагорцу пагражае да 15 гадоў зняволення, піша «Флагшток».
Дзяржорганы пра гэтую справу нічога не паведамлялі. Судовы працэс закрыты.