Алег Газманаў стане хэдлайнерам «Музычных вечароў у Мірскім замку»
«Музычныя вечары ў Мірскім замку» — летні фестываль ля сцен замкавага комплексу «Мір», якому ўжо больш за дзесяць гадоў, сёлета пройдзе 16-17 чэрвеня. У праграме чатыры «грандыёзныя канцэрты», сярод якіх хэдлайнерам стане «сольнік» расійскага выканаўцы Алега Газманава, піша Reform.by.
10.06.2023 / 17:06
Адкрываць праграму 16 чэрвеня будзе Нацыянальны канцэртны аркестр імя Міхаіла Фінберга з шоу «Музыка па-за часам».
На сольны канцэрт Вікторыі Алешкі «Сапраўднае золата» ў гэты ж дзень завітае адмысловы госць — Аляксандр Саладуха.
Канцэрт артыстаў беларускай эстрады «Нашы любімыя» 17 чэрвеня збярэ знаёмых асоб «правільнай пазіцыі», сярод якіх Алена Ланская, Ірына Дарафеева, Руслан Аляхно, Жанэт, Вікторыя Алешка, Валерый Шмат, дзяржаўны ансамбль «Песняры», гурт «Коза Ностра», гурт «Аўра», арт-гурт «Беларусь», кавер-бэнд «Ружовыя ружы» ды іншыя спевакі і спявачкі.
Сімвалічна «вянчае» праграму «Музычных вечароў» у Міры сольны канцэрт народнага артыста Расійскай Федэрацыі Алега Газманава — выканаўцы, які ўнесены ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага саюза, Украіны, Швейцарыі, Канады, Латвіі, Літвы за ўдзел у распаўсюджванні дэзынфармацыі і прапаганды і як асоба, якая мае дачыненне да «акупацыі, незаконнай анексіі і фальшывых рэферэндумаў на акупаваных тэрыторыях Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей».
Чытайце таксама:
У Вільні праходзіць фестываль халадніка ШМАТ ФОТАЎ
На «Беларусь 5» пераблыталі Мірскі і Нясвіжскі замкі
Вітаўтава вежа — невядомы помнік часоў Вялікага Княства Літоўскага над Кахоўскай ГЭС