Гвардыёла стаў першым у гісторыі трэнерам з двума трэбламі
Розніца ў часе склала 14 гадоў.
11.06.2023 / 01:23
Пеп Гвардыёла. Фота: Thanassis Stavrakis / AP
У суботу каталонец зрабіў трэбл з «Манчэстэр Сіці»: сёння выйграў Лігу чэмпіёнаў, у маі — англійскую прэм’ер-лігу, а ў пачатку чэрвеня — Кубак Англіі.
А ў сезоне 2008-2009 года Пеп зрабіў трэбл з «Барселонай»: выйграў чэмпіянат Іспаніі, Кубак Іспаніі і Лігу чэмпіёнаў.
Дарэчы, у тым сезоне за «Барсу» гуляў беларус Аляксандр Глеб. Але ён не трапіў у заяўку на фінал Лігі чэмпіёнаў супраць «МанЮнайтэд» (2:0).
Чытайце таксама:
«Манчэстэр Сіці» ўпершыню выйграў Лігу чэмпіёнаў
Гвардыёлу назвалі найлепшым трэнерам у АПЛ
Гвардыёла выйграў 9 чэмпіянатаў за 12 сезонаў з 4 камандамі з розных краін