УСУ стварылі пагрозу акружэння расійскіх войскаў у раёне Урэмеўскага выступу

Украінскія падраздзяленні здзейснілі прарыў у раёне Урэмеўскага выступу на Запарожскім кірунку фронту, стварыўшы пагрозу акружэння расійскіх войскаў і вымусіўшы іх без бою здаць вёскі Няскучнае и Благодатнае, піша «Агентство. Новости».

11.06.2023 / 13:10

 

 Як паведаміў напярэдадні канал расійскіх ваенкараў «Рыбар», у раёне Урэмеўскага выступу штурмавыя групы УСУ з 23-й і 31-й асобных механізаваных брыгад, а таксама марпехі 37-й брыгады аднавілі атакі на расійскія пазіцыі. Баі ідуць у раёне вёскі Уражайнае, на рубяжы Навадараўка — Навасёлка, таксама ВСУ спрабуюць падысці да Наваданецкага.

Ваенкары лічаць, што так украінская армія спрабуе ўклініцца ў тыл расійскім войскам на Урэмеўскім выступе, «мяркуючы па практычна сінхроннай атацы на Уражайнае і з боку Вялікай Навасёлкі».

Паводле інфармацыі канала, у выніку УСУ ўдалося «практычна без бою» заняць вёскі Няскучнае и Благодатнае — фарміраванне «ДНР» «Каскад» адступіла з-за пагрозы траплення ў акружэнне.

Аналітык OSINTdefender пацвердзіў, што расійскія войскі здалі Няскучнае, адступіўшы.

Аналітык OSINTtechnical ў якасці пацверджання прарыву паказаў відэа з украінскай тэхнікай, якая перасоўваецца па ваколіцах Благадатнага. Паводле яго ацэнкі, украінскія войскі зайшлі на 7 км у тыл да расійскіх войскаў. Ваенны даследчык Роб Лі пры гэтым адзначыў, што асноўная лінія абароны праходзіць у раёне сяла Уражайнае, што ў 5 км ад Благадатнага, адбітага УСУ.

Раніцай 11 чэрвеня праваенны канал WarGonzo паведаміў аб прасоўванні ўкраінскіх войскаў і ў іншым раёне Запарожскага напрамку — на лініі Каменскае-Пяціхаткі, назваўшы навіны «трывожнымі». Канал апублікаваў відэа з украінскімі тэхнікай і пяхотай, знятае з раёна пасёлка Жарабянкі, і зрабіў выснову, што сяло Лабковае канчаткова перайшло з шэрай зоны пад кантроль УСУ.

Валанцёры OSINT-праекта GeoConfirmed пацвердзілі прысутнасць у раёне Лабковага, яны геалакавалі месца на відэа з украінскімі вайскоўцамі. Вызваленне Лабковага ўжо часткова адлюстравана на карце Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Уладзімір Зяленскі ў суботу ўпершыню пацвердзіў контрнаступленне Украіны.

У той жа дзень брытанская выведка паведаміла, што ўкраінскае войска за апошнія 48 гадзін прарвала першую лінію расійскай абароны ў некалькіх кірунках. Паводле звестак спецслужбы, частка расійскіх сіл абараняліся, іншыя адступалі ў некаторым беспарадку.

ISW на аснове даступнай публічнай інфармацыі зрабіў выснову, што ўкраінскія войскі наступаюць як мінімум на чатырох участках фронту і дамагліся поспехаў у раёне Бахмута і ў заходняй частцы Данецкай вобласці.

Nashaniva.com