Ці чакаць цяпла і дажджоў на наступным тыдні? Прагноз сіноптыкаў

Наступны тыдзень пачнецца з тэмператур ніжэйшых за норму. Але ці прыйдуць доўгачаканыя дажджы? Пра гэта сіноптык Дзмітрый Рабы расказаў на АНТ.

11.06.2023 / 14:56

На наступным тыдні ў Беларусь прыйдзе прахалода, тэмпература будзе крыху ніжэйшай за норму. Сухое надвор'е ў большасці раёнаў рэспублікі захаваецца. У асобных частках пройдуць непрацяглыя дажджы, але засуха будзе панаваць.

Пачынаючы з панядзелка, у краіне будзе пераменная воблачнасць, без дажджоў, толькі па поўдні і паўднёвым захадзе магчымыя дажджы, верагодна з навальніцамі. Уначы тэмпература паветра складзе +7°C … +12°C, днём у панядзелак будзе ад +9°C па паўднёвым захадзе да +19°C па ўсходзе, у аўторак ад +14°C па Брэсцкай вобласці да +21°C па Віцебскай.

Пачынаючы з серады, надвор'е трохі памяняецца. Будзе зноў без дажджоў, але магчыма, што днём па паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу ў сераду +9°C… +14°C, днём +18°C… +22°C.

З чацвярга па захадзе краіны пройдуць дажджы рознай інтэнсіўнасці, месцамі магчымыя навальніцы, на астатняй тэрыторыі — без ападкаў. Днём у чацвер будзе ад +20°C да +24°C.

Па папярэдніх даных, у выхадныя стане гарачэй. У нядзелю па паўночным захадзе краіны пройдуць навальніцы. Днём у суботу будзе ад +23°C да +27°C, у нядзелю паветра прагрэецца да +24°C… +28°C.

Nashaniva.com