БЕЛ Ł РУС

Спорт

Новак Джокавіч выйграў «Ралан Гарос»

11.06.2023 / 19:24

Nashaniva.com

У фінале Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе («Ралан Гарос») серб у трох сэтах выйграў у нарвежца Каспера Рууда 7:6 (7:1), 6:3, 7:5.

Новак Джокавіч. AP Photo/Christophe Ena

Усяго ў Джокавіча цяпер 23 перамогі на турнірах Вялікага шлема, гэта рэкорд, ён абышоў па гэтым паказчыку іспанца Рафаэля Надаля.

У Джокавіча — 10 перамог на Australian Open, 7 — на Уімблдоне, 3 — на US Open і 3 — на «Ралан Гарос». Усяго ж для сербскага тэнісіста гэта 95-ы трафей у кар'еры.

Учора жаночы турнір «Ралан Гарос» выйграла полька Іга Свёнтак.

Чытайце таксама:

Не вытрымала ціску? Чаму Сабаленка прызналася, што не падтрымлівае вайну

«Манчэстэр Сіці» ўпершыню выйграў Лігу чэмпіёнаў

Гвардыёла стаў першым у гісторыі трэнерам з двума трэбламі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула