Актывіст Ілля Міронаў з'ехаў з Беларусі

Гомельскі актывіст Ілля Міронаў, якога апошнім часам некалькі разоў кідалі на суткі, пакінуў Беларусь.

11.06.2023 / 23:41

Ілля Міронаў. Фота: фэйсбук Міронава

«Мае дарагія сябры, добры вечар! Можаце мяне павіншаваць, я паспяхова эвакуіраваўся ў бяспечнае месца, за што вялізная падзяка Беларускай Радзе культуры за дапамогу! Усім вам падзяку за словы падтрымкі! Моцна цісну вашы рукі», — напісаў актывіст у фэйсбуку.

Ілля Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2000 лістоў палітвязням. Ён таксама пісаў скаргі — на прапагандыстаў Андрэя Мукавозчыка і Рыгора Азаронка, лукашысцкі тэлеграм-канал «Жоўтыя слівы». Але Міністэрства інфармацыі ніякіх парушэнняў не пабачыла.

Чытайце таксама:

«Не дапускаецца незаконнае абмежаванне свабоды СМІ». Мінінфарм не пабачыў парушэнняў закона ў Мукавозчыка, Азаронка і «Жоўтых зліваў»

Ілля Міронаў паскардзіўся на варварскі разгром кватэры

Іллю Міронава пакаралі суткамі за лайк 2020 года

Ілля Міронаў: Мне прысніўся нейкі кашмар, я расплюшчыў вочы і зноў 2021 год

Nashaniva.com