У Слуцкім раёне загінуў пасажыр Tesla. Кіроўца быў п’яным і без пасведчання

Паводле следства, увечары 11 чэрвеня 30-гадовы кіроўца арандаванага аўтамабіля Tesla, рухаючыся на вялікай хуткасці, не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет, машына перакулілася.

12.06.2023 / 10:19

 ДТЗ у Слуцкім раёне. Усе фота: чытачы slutsk-gorod.by

 Двое пасажыраў з траўмамі былі дастаўленыя бальніцу. Адзін з іх, 29-гадовы мужчына, памёр ва ўстанове аховы здароўя.

Паводле СК, кіроўца іншамаркі на момант аварыі знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Ён затрыманы.

Nashaniva.com