У Столінскім раёне за мінулы тыдзень патанулі два рыбакі
У Столінскім раёне адбылося два няшчасныя выпадкі: людзі патанулі, калі лавілі рыбу. Абодва рыбакі пры гэтым ужывалі моцныя напоі, паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.
12.06.2023 / 15:45
Фота ілюстрацыйнае
Паводле інфармацыі СК, раніцай 8 чэрвеня двое жыхароў вёскі Харомск пілі спіртныя напоі і адначасова лавілі рыбу на пантонным мосце цераз раку Гарынь. Папярэдне ўстаноўлена, што 47-гадовы мужчына страціў раўнавагу, упаў у ваду і патануў. Яго цела панесла плынню ракі. Загінулага знайшлі праз два дні пасля правядзення пошукавых мерапрыемстваў.
Другі няшчасны выпадак адбыўся ноччу 11 чэрвеня паблізу аграгарадка Глінка, дзе 45-гадовы мужчына таксама ўжываў спіртное і рыбачыў у сажалцы Тураўскай. Па словах відавочцаў, рыбак зваліўся ў ваду і патануў. Яго цела дастаў з вады знаёмы.
Чытайце таксама:
У Слуцкім раёне загінуў пасажыр Tesla. Кіроўца быў п’яным і без пасведчання
У Магілёве маленькая дзяўчынка выпала з акна шостага паверха і загінула
У Магілёве хлопчык хацеў падняць кацянё на гарышча, але не ўтрымаўся і ўпаў з лесвіцы на бетон