Нацыянальны музей памяняў дызайн квіткоў, і яны будуць абнаўляцца

У Нацыянальнага мастацкага музея новы дызайн квіткоў, заўважыў тэлеграм-канал Chrysalis Mag.

12.06.2023 / 19:39

Уваходны квіток у Нацыянальны мастацкі музей. Выява: Іван Мядзведзеў, «Мінск. Парк імя М. Горкага. Кола агляду», 1963 год

На новых квітках размешчаны карціны з фондаў музея, якіх няма ў пастаяннай экспазіцыі.

Цяпер даступна тры віды новых білетаў з выявамі карцін Вольгі Мельнік-Малахавай, Івана Мядзведзева і Мікалая Таранды.

Як гавораць супрацоўнікі музея, пры змене сезонаў квіткі будуць абнаўляцца, і такім чынам можна будзе нават сабраць сваю невялікую калекцыю.

Чытайце таксама:

Уладзіміру Пракапцову, які 25 гадоў кіраваў Нацыянальным мастацкім музеем, не працягнулі кантракт

У архіве знайшлі дакументы, датычныя вучобы Максіма Багдановіча

З музея Івана Луцкевіча ў Вільні скралі ахвяраванні з Ночы музеяў. Зладзеяў знайшлі, але музею трэба дапамога

Nashaniva.com