Украінскі контрнаступ: вызвалена ўжо сем населеных пунктаў — Мінабароны

У цэлым прасоўванне войскаў украінскай наступальнай групоўкі склала 6,5 км, а плошча тэрыторыі, узятай пад кантроль, — 90 квадратных кіламетраў.

13.06.2023 / 06:58

Фота: УСУ

За мінулы тыдзень у ходзе правядзення наступальнай аперацыі ў Данецкім і Таўрыцкім раёнах было вызвалена 7 населеных пунктаў. Пра гэта паведаміла ў тэлеграме намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр

Паводле яе слоў, сілы абароны ўжо вызвалілі Лабковае, Леваднае, Новадараўку, Няскучнае, Старажова, Макараўку і Благадатнае.

Маляр дадала, што ў цэлым прасоўванне войскаў наступальнай групоўкі склала 6,5 км, а плошча тэрыторыі, узятай пад кантроль, — 90 кв. км. 

11 чэрвеня УСУ паведамілі аб вызваленні Благадатнага і Макараўкі, таксама ў Данецкай вобласці.

Чытайце таксама:

У Крывым Рогу ракета трапіла ў шматпавярховік, ёсць загінулыя

Украінцы пад Запарожжам у двух месцах прарвалі першую лінію абароны расіян

Nashaniva.com