Украінцы ракетным ударам знішчылі начальніка штаба 35-й арміі

За яго плячыма — Прыднястроўе і Таджыкістан.

13.06.2023 / 08:22

Сяргей Гарачаў

У выніку ракетнай атакі УСУ загінуў начальнік штаба 35-й агульнавайсковай арміі, генерал-маёр Сяргей Гарачаў, пішуць расійскія медыя.

35-я агульнавайсковая Чырванасцяжная армія — аб'яднанне Усходняй ваеннай акругі Сухапутных войскаў РФ. Упраўленне арміі дыслакуецца ў Белагорску на Амуры.

Гарачаў служыў салдатам у Кіравабадскай паветрана-дэсантнай дывізіі, камандаваў разведротай, а затым парашутна-дэсантным батальёнам у 76-й дывізіі. Узначальваў расійскі кантынгент у Прыднястроўі, камандаваў вайсковай базай у Таджыкістане, навучальным цэнтрам у Хабараўску.

Падчас уварвання ва Украіну быў камандзірам 5-й асобнай танкавай брыгады, «вырас» да намесніка камандуючага 35-й асобнай арміяй, быў прызначаны начальнікам штаба арміі.

Чытайце таксама:

Украінскі контрнаступ: вызвалена ўжо сем населеных пунктаў — Мінабароны

У Крывым Рогу ракета трапіла ў шматпавярховік, ёсць загінулыя

Nashaniva.com