Украінскія воіны паказалі кадры з вызваленай Макараўкі ў Данецкай вобласці

Абаронцы паведамляюць, што частка ворага была знішчана, частка ўзятая ў палон, а частка збегла.

13.06.2023 / 11:52

Воіны 35-й асобнай украінскай брыгады марской пяхоты паказалі кадры з вызваленай Макараўкі ў Данецкай вобласці.

«Населены пункт Макараўка ў Данецкай вобласці вызвалены. Адэскія марскія пехацінцы працягваюць гнаць акупантаў з украінскай зямлі. Гэтым разам вайскоўцы знаходзіліся ў авангардзе вызвалення вёскі Макараўка Данецкай вобласці».

Абаронцы паведамляюць, што частка асабістага складу ворага была знішчана, частка ўзятая ў палон, частка збегла.

Чытайце таксама:

Украінскі контрнаступ: вызвалена ўжо сем населеных пунктаў — Мінабароны

Nashaniva.com