Жарты

Натальля Пяткевіч журналістам: Ёсьць меркаваньне, што пасьля выбараў таварыш Шэйман, як чалавек вайсковы, можа зноў узначаліць Раду бясьпекі… Журналіст да Пяткевіч: А што, ён ужо знайшоў працоўнае паразуменьне з Аляксандрам Уладзімеравічам Мілінкевічам?..

13.01.2006 / 04:01

Натальля Пяткевіч журналістам: Ёсьць меркаваньне, што пасьля выбараў таварыш Шэйман, як чалавек вайсковы, можа зноў узначаліць Раду бясьпекі…

Журналіст да Пяткевіч: А што, ён ужо знайшоў працоўнае паразуменьне з Аляксандрам Уладзімеравічам Мілінкевічам?..

* * *

Маці корміць маленькага сыночка кашай.

«Ну, зьеж, калі ласка, яшчэ лыжачку. Вырасьцеш, будзеш такім... — глядзіць на мужа, які сядзіць насупраць — і з агідай кідае лыжку на падлогу: Бог зь ёй, сынку, з тэй кашай».