У Кіеве аблілі зялёнкай і кінулі ў сметніцу дэпутата, які абразіў дзяўчыну загінулага Героя Украіны

У аўторак у Кіеве аблілі невядомай вадкасцю з бутэлькі, зялёнкай і кінулі ў памыйніцу экс-нардэпа Тараса Чарнавіла за тое, што ён назваў ваярку Аліну Міхайлаву «падалігархічнай ш*арай», піша «Украінская праўда».

13.06.2023 / 15:44

Фота: УНІАН

Чарнавілу патлумачылі, што ён абразіў жанчыну, якая цяпер ваюе ў Бахмуце.

Чорновола облили зеленкою та кинули в смітник за образу дівчини Да Вінчі https://t.co/mLtddYxLeP pic.twitter.com/nr9W4KSyPs

— Українська правда ✌️ (@ukrpravda_news) June 13, 2023

У адказ Чарнавіл адказаў, што нікога не абражаў і тэлефануе праваахоўнікам, каб заявіць, што на яго напалі.

Урэшце яго аблілі зялёнкай, невядомым рэчывам з бутэлькі і кінулі ў памыйніцу.

В соцмережах гуляє відео, де колишнього регіонала, політичну проститутку і керівника штабу Януковича кидають до смітника.

По-перше, неймовірно тішусь, що славні традиції сміттєвої люстрації живі. Регіонали і запроданці мають оглядатись, а не умнічать по телебаченню. pic.twitter.com/tOqQ5wAELn

— Alina Mykhailova (@Mykhailova_A) June 13, 2023

Чарнавіл — сын выбітнага нябожчыка ўкраінскага дзеяча Вячаслава Чарнавіла. У 2004 годзе ён быў кіраўніком штаба Віктара Януковіча.

29 мая Тарас Чарнавіл апублікаваў у сваім тэлеграм-канале фрагмент інтэрв'ю Міхайлавай журналістцы Яніне Сакаловай, дзе заявіў, што «зялёна-ватных мразот» запрашаюць на перадачы, а «сумленным людзям» і слова не даюць сказаць.

Аліна Міхайлава — кіраўнік медыцынскай службы батальёна «Ваўкі да Вінчы», дзяўчына героя Украіны Дмытра Кацюбайлы з пазыўным «Да Вінчы», камандзіра батальёна «Ваўкі Да Вінчы», які загінуў у сакавіку ў баях пад Бахмутам.

Чытайце таксама:

Галоўнакамандуючы ўкраінскай арміяй стаў на калені перад каханай загінулага героя ФОТА

Nashaniva.com