Касманаўту з Беларусі Алегу Навіцкаму падарылі кувалду ПВК «Вагнер»

Уручэнне прайшло падчас канцэрта ў гонар Дня Расіі ў мікрараёне Зорны ў расійскім Іванаве, гэта заўважыў партал Smartpress.by.

14.06.2023 / 07:45

«Алегу Віктаравічу мы ўручаем кувалду вагнераўскую. Мы так жартуем, так. Натуральна, мы за ўсё добрае», — заявіў вядоўца на сцэне. Фрагмент прывёў RTVI.

Алег Навіцкі нарадзіўся ў Чэрвені Мінскай вобласці, цяпер з'яўляецца расійскім касманаўтам. Ён тройчы лётаў на МКС.

Кувалда «Вагнера» стала сімвалам ваенных злачынстваў расійскіх вайскоўцаў, ёй «вагнераўцы» публічна і без суда караюць тых, хто перад імі правініўся. Але тыя грамадзяне і палітыкі, якім такія метады даспадобы, ахвотна практыкуюць гларыфікацыю гэтага інструмента і ва ўласнай прапагандзе.

Чытайце таксама:

Лукашэнка на суботніку падарыў Азаронку кувалду

На пахаванне прапагандыста Татарскага «вагнераўцы» прынеслі кувалду

Сярод вагнераўцаў, якія катавалі і забілі кувалдай сірыйца на камеру ў 2017-м, былі два беларусы

Nashaniva.com