Нямеччына ўпершыню прыняла Нацыянальную стратэгію бяспекі

Урад Нямеччыны распрацаваў першую нацыянальную стратэгія бяспекі краіны. Канцэпцыя, прынятая на аснове аналізу абстаноўкі ў плане бяспекі ў рамках сістэматычнага агульнага падыходу, прадугледжвае ўмацаванне бяспекі краіны па такіх трох галоўных напрамках, як абараназдольнасць, жыццеўстойлівасць і ўстойлівасць.

14.06.2023 / 13:58

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц. Фота: AP

«Галоўная задача нашай палітыкі бяспекі — гарантаваць, каб мы маглі працягваць жыць у нашай краіне ў міры і свабодзе. Для гэтага мы непахісна адданыя NATO і ЕЗС і ўмацоўваем Бундэсвер для выканання ягонай асноўнай місіі — абароны краіны і альянсу», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

У прыватнасці, у дакуменце абвешчана аб намеры давесці сярэдні гадавы ўзровень выдаткаў на абарону да 2 працэнтаў ВУП, Бундэсвер названы асновай для канвенцыянальных сіл абароны ў Еўропе.

Таксама ў канцэпцыі ідзе гаворка аб пашырэнні кібернетычнага і касмічнага патэнцыялу ФРГ, узмацненні барацьбы супраць шпіянажу і дыверсій, умацаванні еўрапейскай тэхналагічнай базы бяспекі і абароны.

Nashaniva.com