Папугая навучылі гаварыць, і ён паскардзіўся на боль у жываце

Даследчыца Джэн Кунья навучыла свайго папугая размаўляць пры дапамозе «моўнай дошкі» — планшэта з выявамі розных прадметаў, на якія птушка можа націскаць языком.

14.06.2023 / 17:30

Скрыншот відэа

Нядаўна Джэн дадала на дошку часткі цела. У той жа дзень яе папугай, выкарыстаўшы планшэт, сказаў «жывоцік, ой!» і працягваў паўтараць гэта некалькі тыдняў. З выгляду папугай не быў хворы, але жанчына вырашыла перастрахавацца і звярнулася ў ветэрынарную клініку.

Калі ветэрынар спытаў пра сімптомы, Джэн шчыра прызналася, што птушка «сказала», што ёй баліць жывот, праз адмысловы планшэт. У клініцы здзівіліся, але прапанавалі здаць базавыя аналізы. Як выявілася, птушка сапраўды захварэла. Цяпер папугай прымае антыбіётыкі.

Ад пачатку прыёму лекаў папугай ані разу не паскардзіўся на боль у жываце, зноў пачаў гуляць у свае любімыя гульні і нават можа сказаць пры дапамозе дошкі, што пачуваецца выдатна.

Чытайце таксама:

Папугаяў навучылі карыстацца зумам, і яны перасталі пачувацца самотна

У Прыкарпацці размножыліся зялёныя папугаі. Здаецца, хутка яны расселяцца і на поўдні Беларусі

Бітва нахабнага папугая з катом за міску ежы развесяліла інтэрнэт ВІДЭА

Nashaniva.com