Футбольнага заўзятара з Гродна асудзілі за тое, што ён не ўстаў пры выкананні гімна 

Лукашэнкаўскі суд суд наклаў на «нелаяльнага» заўзятара пакаранне ў выглядзе штрафа памерам у 1 480 рублёў.

14.06.2023 / 17:52

Заўзятар не ўстаў падчас выканання гімну 29 красавіка на матчы 6-га тура чэмпіяната Беларусі, у якім сустракаліся гродзенскі «Нёман» і мінскае «Дынама». 

Акрамя гэтага, у яго тэлефоне знайшлі падпіскі ў Instagram на быццам «экстрэмісцкія» старонкі, піша «Трыбуна».

Падобныя выпадкі, калі заўзятары судова караліся за неўставанне пры выкананні дзяржаўнага гімна, у тым жа Гродне здараліся і раней.

Чытайце таксама:

У Ваўкавыску затрымалі Тадэвуша Міхеенку

У Магілёве АМАП жорстка затрымаў пратэстанцкага прапаведніка Сяргея Удальёва — праваабаронцы

У Круглым па крымінальнай справе затрымалі яшчэ двух чалавек

Nashaniva.com