Баскаў і Лепс паабяцалі грошы за кожны падбіты танк Leopard
На закрытым мерапрыемстве ў першы дзень Пецярбуржскага міжнароднага эканамічнага форуму спявак Мікалай Баскаў заявіў, што гатовы выплаціць мільён расійскіх рублёў ($11 850) за падбіты ва Украіне танк Leopard або Leopard-2. Яго падтрымаў Рыгор Лепс.
15.06.2023 / 09:59
Танк Leopard
«Усё, што мы можам зрабіць для нашага савецкага войска, прабачце, расійскага войска, мы будзем рабіць ад чыстага сэрца. Калі мы можам праспяваць — мы там будзем спяваць. Калі мы можам зрабіць нейкую грашовую ўзнагароду нашым байцам — мы гэта зробім», — заявіў Лепс.