Польшча ў 2022 годзе прыняла 70 тысяч беларусаў
Польшча ў 2022 годзе прыняла каля 70 тысяч грамадзян Беларусі. Такія звесткі ў Сейме прывёў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі краіны Мацей Вонсік.
15.06.2023 / 14:11
Фота: «Наша Ніва»
«Толькі летась прытулак на падставе гуманітарнай візы або міжнароднай абароны атрымалі каля 70 тысяч грамадзян Беларусі, якія не хацелі жыць пры рэжыме Лукашэнкі», — цытуе словы Вонсіка Reform.by.
У пачатку гэтага года паведамлялася, што ўнёскі ў фонд сацыяльнага страхавання ў Польшчы плацілі 105,9 тысячы грамадзян Беларусі. У лістападзе 2022 года паведамлялася, што ў краіне пражывалі 68 684 грамадзяне Беларусі, што маюць сапраўдны дакумент, які выдадзены ў Польшчы і які дае права на знаходжанне на тэрыторыі краіны.
Вонсік таксама расказаў пра санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да беларускіх уладаў. Паводле яго слоў, у санкцыйным спісе знаходзяцца 377 фізічных і 62 юрыдычныя асобы, у тым ліку санкцыі накладзеныя на ўсіх дэпутатаў, 76 суддзяў, семярых пракурораў, прадстаўнікоў адміністрацыі, служачых, адказных за арганізацыю міграцыйнага крызісу на мяжы з Польшчай.
«Мы ўвялі эканамічныя санкцыі. Гэта закрыццё памежных пераходаў у Падляскім ваяводстве: два пераходы з Беларуссю з трох былі зачыненыя. Таксама ўведзеная забарона на ўезд грузавых аўтамабіляў і прычэпаў з беларускай рэгістрацыяй», — дадаў ён.
Чытайце таксама:
Эканамісты распавялі, колькі беларусаў перабралася ў апошнія гады ў ЕС
Хваля эміграцыі ў 2021—2023 гадах — самая вялікая ў гісторыі Беларусі. Лічбы
Даныя новага даследавання па беларусах у Літве — нечаканыя высновы