Жыхара Бабруйска, якога абвінавачваюць у фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці, пачнуць судзіць 29 чэрвеня
Дзмітрый Слук быў затрыманы 10 лютага ў Мінску прама на вуліцы. Пасля 10 сутак у ізалятары на Акрэсціна яго перавялі ў СІЗА № 1.
16.06.2023 / 11:33
Яму выставілі абвінавачанне па ч. 1 арт. 290-1 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) за данаты арганізацыі, прызнанай у Беларусі «тэрарыстычнай». Мужчыну пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі, піша «Вясна».
Суд над Дзмітрыем распачнецца 29 чэрвеня ў судзе Заводскага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Астапенка.
КДБ у сакавіку дадаў палітвязня ў «спіс тэрарыстаў», праз гэта яму нельга даслаць грашовы перавод, але вы можаце падтрымаць яго пасылкай, лістом і тэлеграмай.
Падтрымаць Дзмітрыя: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Слук Дзмітрый Васільевіч.