Па «справе «Чорнай кнігі Беларусі» супрацоўніцы службы «Адно акно» далі пяць з паловай гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе да пяці гадоў і шасці месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі палітзняволеную, былую супрацоўніцу службы «Адно акно» адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Святлану Бычкоўскую.
16.06.2023 / 15:24
Жанчыну судзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса па так званай «справе «Чорнай кнігі Беларусі». За «зліў даных сілавікоў» Святлану абвінавацілі ў «перавышэнні службовых паўнамоцтваў» і «распальванні іншай сацыяльнай варожасці».
Суддзя Дзіна Кучук вынесла такі прысуд яшчэ 25 мая, але праваабаронцам пра вынік суда стала вядома толькі цяпер. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
Чытайце таксама:
Спявачку, якая адраклася лукашэнкаўскай стыпендыі, змясцілі ў СІЗА
Дзяўчыну, якая пералічыла грошы палку Каліноўскага, асудзілі на тры гады калоніі