У Гродне судзяць за хабар начальніка з «Гродна Азота»
У Гродне пачалі судзіць Дзяніса Уладзіміравіча Грычыка. Пасяджэнне паводле арт. 430 ч. 3 КК «Атрыманне хабару» было запланавана 16 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна. Магчыма, гэты чалавек — былы начальнік з «Гродна Азота», піша Hrodna Life.
16.06.2023 / 17:18
Дзяніс Грычык. Фота: сацсеткі
Судзіць мужчыну будзе Віталь Лабоцкі. Падрабязнасці справы невядомыя.
Даныя 47-гадовага Дзяніса Грычыка супадаюць са звесткамі аднаго з начальнікаў ААТ «Гродна Азот», пра затрыманне якога паведамлялася ў маі 2022 года. Дзяніс Уладзіміравіч Грычык, паводле тых паведамленняў, займаў пасаду начальніка сектара дапаможных матэрыялаў і сродкаў абароны, працаваў на прадпрыемстве з 2012 года.
Чытайце таксама:
Прарэктару адной з мінскіх ВНУ далі чатыры гады калоніі за хабар
У Баранавічах пачаўся суд над былым дырэктарам птушкафабрыкі «Дружба». Працэс закрыты