Анулявалі пасведчанне аб рэгістрацыі «Народнай Волі»

Мінінфарм ануляваў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі газеты «Народная воля» 

16.06.2023 / 17:25

Матывуецца гэта рашэнне тым, што «выпуск дадзенага друкаванага СМІ не ажыццяўляецца на працягу шасці месяцаў запар».

Папяровая версія газеты «Народная Воля», зрэшты, і так не магла выходзіць ужо больш за 2 з паловай гады. Рэдакцыя была вымушана спыніць друк газеты ў лістападзе 2020 года пасля таго, як улады забаранілі з ёй супрацоўнічаць усім беларускім друкарням і перакрылі магчымасці друкавацца за мяжой. 

З таго часу выданне выходзіць толькі ў інтэрнэце ў выглядзе сайта і пдф-версіі.

Nashaniva.com