Выкладчыку катэхізіса Уладзіславу Беладзеду далі новыя 15 сутак арышту
Каталіцкі вернік і выкладчык катэхізіса ў кафедральным касцёле Мінска Уладзіслаў Беладзед так і не выйшаў на волю пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту тэрмінам 15 сутак.
17.06.2023 / 08:34
У пятніцу адбыўся новы суд, у выніку якога на Беладзеда наклалі новае адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе арышту тэрмінам яшчэ на 15 сутак.
Вернік мае сур'ёзныя праблемы са здароўем. Пасля затрымання ён падвяргаўся катаванням і бесчалавечным і зневажальным чалавечую годнасць адносінам, піша «Хрысціянская візія».
Чытайце таксама:
Спявачку, якая адраклася лукашэнкаўскай стыпендыі, змясцілі ў СІЗА
Сафію Сапегу памілавалі без хадайніцтва на імя Лукашэнкі — адвакат