Затрымалі былога палітвязня Рамуальда Улана
Яго толькі ў маі вызвалілі па амністыі.
17.06.2023 / 10:23
Рамуальд Улан
Па інфармацыі праваабаронцаў, Рамуальда Улана затрымалі ўчора на працоўным месцы ў Смаргоні. Да панядзелка яго будуць трымаць у ізалятары часовага ўтрымання. Артыкул, па якім затрымалі былога палітвязня, высвятляецца.
Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» Рамуальд Улан у студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 года «хіміі».
Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. У маі стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.
Чытайце таксама:
Палітзняволены Рамуальд Улан пра свой побыт на гомельскай хіміі: Жыць можна