«Іх біяграфіі мэтанакіравана міфалагізуюцца». Прэзідэнт Казахстана выказаўся супраць прысваення аб'ектам імёнаў савецкіх дзеячаў

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заклікаў спыніць «практыку прысваення розным аб'ектам імёнаў дзеячаў савецкага перыяду». Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, выступаючы ў суботу на нацыянальным курултаі ў Туркестане, перадае Tengrinews.kz.

17.06.2023 / 12:42

Фота: © instagram/akordapress

«Найважнейшым ідэалагічным інструментам, якія маюць вялікае значэнне для ўмацавання гістарычнай самасвядомасці, таксама з'яўляецца анамастыка. Неабходна спыніць практыку прысваення розным аб'ектам імёнаў дзеячаў савецкага перыяду, біяграфіі якіх мэтанакіравана міфалагізуюцца, каб дагадзіць чыімсьці асабістым інтарэсам і перавагам.

Па словах Такаева, у сферы анамастыкі патрабуецца навесці парадак, і праца ў гэтым кірунку павінна весціся комплексна, паслядоўна і цэнтралізавана.

«Анамастыка — гэта не справа нашчадкаў і сваякоў нашых продкаў або вядомых асоб, гэта прэрагатыва дзяржавы. Усе анамастычныя працэдуры трэба дакладна рэгламентаваць з улікам не толькі рэгіянальных асаблівасцяў, але і агульнанацыянальных прыярытэтаў», — заявіў прэзідэнт Казахстана.

Nashaniva.com