З Полацкага дзяржуніверсітэта звольнілі не менш за cем супрацоўнікаў
Рэктар Юрый Раманоўскі падпісаў загады пра звальненне сямі чалавек.
17.06.2023 / 14:45
Фота: Полацкі ўніверсітэт
Рэктар Юрый Раманоўскі падпісаў загады пра звальненне сямі чалавек, паведамляе тэлеграм-канал «Позірк», сярод якіх
- сакратар дэканата гісторыка-філалагічнага факультэта Кацярына Шаўлюга,
- выкладчык кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Анастасія Мазго,
- старшы выкладчык кафедры замежных моў Святлана Панімашчанка,
- сакратар кафедры фізічнага выхавання і спорту Таццяна Чаркасава.
«Адразу за Чаркасавай заяву на звальненне падала спецыяліст па суправаджэнні навучальнага працэсу кафедры фізічнай культуры і спорту Святлана Ніколіна», — кажа крыніца выдання.
Раней паведамлялася, што звольнены дацэнты Віктар Чараўко і Сяргей Глазырын. Яны абодва адбылі «суткі» за «распаўсюд экстрэмізму». Таксама звольнены дацэнт Юрый Кежа (праз данаты фондам).
Паводле слоў суразмоўцы, калі затрыманні і звальненні працягнуцца, «універсітэт можна будзе зачыняць».
Чытайце таксама:
Што адбываецца ў Полацкім універсітэце пасля хвалі затрыманняў
У Полацкім універсітэце звольнілі за палітыку трох выкладчыкаў, шасцёра звольніліся самі
Студэнты Полацкага ўніверсітэта пра арыштаваных выкладчыкаў: «Некаторых ужо звольнілі задняй датай»
Сярод звольненых у Полацкім універсітэце — гісторык, навуковым кіраўніком якога быў Марзалюк