Раскошная кніга па гісторыі Беларусі выйшла па-англійску

У кракаўскім беларускім выдавецтве Gutenberg выйшла кніга «Belarus: An Illustrated History», якая мае адкрываць гісторыю нашай краіны іншаземцам. Падзеі ў ёй апісваюцца ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя: перад чытачом разгортваецца сага пра людзей, што будавалі сваё жыццё на берагах Дзвіны, Дняпра і Нёмана. Кніга пра іх багоў і звычаі, пра лад жыцця і культуру. І канечне — пра несканчоныя выпрабаванні: войны і перамогі. 

17.06.2023 / 16:57

 

31 сюжэт прадыктаваны пані Гісторыяй і запісаны Уладзімірам Арловым. Іх героі як жывыя: вось малы Брачыслаў трымаецца за меч бацькі, задаволена пацірае рукі мангольскі хан, а вось вучыцца чытаць па-беларуску па адной з кніг Сымона Буднага шасцігадовы Леў з роду Сапегаў.

У кнізе вельмі шмат падрабязных ілюстрацый, якія праўдзіва паказваюць сцэны даўніх часоў. 

Кракаўскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher ужо прадае кнігу на сваім сайце на ўвесь свет. Таксама яе можна набыць афлайн у Варшаве (Беларускі моладзевы хаб, плошча Канстытуцыі, 6 (pl. Konstytucjі 6), а неўзабаве і ў Вільні.

Частка накладу кнігі ўжо дастаўлена ў Злучаныя Штаты: беларусам Амерыкі найзручней набыць кнігу на litarka.com.

Фундатары кнігі — Беларускі дабрачынны фонд у Вялікабрытаніі і Павел Бераговіч.

Чытайце таксама:

«Gutenberg Publisher будзе не проста выдавецтвам, а і інтэлектуальнай прасторай». Стваральніца беларускага выдавецтва за мяжой — пра працу, грошы, надзеі і перспектывы

З'явіўся пазл «Бітва пад Оршай» і «Беларускі народны соннік»

«Нават Прыпяць моцна змяніла сваё рэчышча». Беларус з дапамогай ChatGPT стварыў унікальны сайт, дзе старадаўнія карты Беларусі можна параўнаць з сучаснымі

Nashaniva.com