Макс Корж пасля гадавога перапынку правядзе канцэрт у Рызе
Беларускі спявак Макс Корж вяртаецца да канцэртнай дзейнасці. На 29 ліпеня ён анансаваў канцэрт у Рызе.
17.06.2023 / 18:07
«Думаю, прыйшоў час нам з вамі пабачыцца, хоць бы на адзін канцэрт. Ёсць дзікая патрэба скінуць усё, што ў нас назапасілася.
Мы пераносім канцэрт на футбольны стадыён «Даўгава», каб змясціць пабольш людзей. Старыя квіткі сапраўдныя. Да сустрэчы! Старт продажу ў аўторак», — напісаў спявак у інстаграме.
Пасля нападу Расіі на Украіну Макс Корж неаднаразова выказваўся супраць вайны, запісаўшы нават дзве антываенныя песні. Праз гэта ён фактычна адмовіўся ад магчымасці выступаць у Расіі і адмяніў ці перанёс запланаваныя там канцэрты. У Беларусі яго таксама ўнеслі ў «чорны спіс».
Сярод адмененых у чэрвені 2022 года разам з расійскімі аказаўся і канцэрт у Рызе. Корж напісаў тады ў сторыз інстаграма:
«Малыя, як вы ўжо здагадаліся, сёлета ў нашых краінах канцэртаў не будзе. Не магу я спяваць пра жыццё ў кайф, калі кожны дзень гэтыя жыцці адбіраюцца! Беражыце сябе! Усё будзе добра!»
Цяпер квіткі сапраўдныя акурат тыя, што былі набытыя на той перанесены канцэрт.
Чытайце таксама:
Макс Корж і Лэдзі Гага. У Беларусі значна пашырылі «чорны спіс» музыкаў
Макс Корж: Беларусы не пойдуць на чужую зямлю
«Тот прав, кто защищает свой дом»: Макс Корж выпусціў новую антываенную песню
«Не карміся за кошт рускага народа больш!» У Расіі на Каржа спусцілі сабак