Расійскія ваенкары прызналі адступленне з Пяціхатак — сяла ў Запарожскай вобласці

«Рыбарь», тэлеграм-канал аднаго з вядомых расійскіх ваенкараў, у зводцы па выніках 17 чэрвеня піша, што расійскія войскі пад ціскам УСУ адступілі з сяла Пяціхаткі ў Запарожскай вобласці.

17.06.2023 / 23:31

«Украінскія фармаванні працягваюць спробы наступу на арэхаўскім участку: пасля доўгіх баёў расійскія падраздзяленні арганізавана адступілі з Пяціхатак на паўднёвы ўсход ад Камянскога, пасля чаго баі працягнуліся на ўскраіне населенага пункта», — піша «Рыбарь».

Чытайце таксама:

Пяскоў: Задача дэмілітарызацыі Украіны шмат у чым выкананая, яна ваюе заходняй зброяй

Прыгожын апублікаваў шэраг антываенных калажаў, якія ўжо параўноўваюць з бальшавіцкімі

Украіна перахоплівае ініцыятыву, але патрэбна зброя да 200 км — Мінабароны

Nashaniva.com