«Калі ты п'яны сеў за стырно, цябе не выратуе ніякая налепка на шкле». Сілавікі апублікавалі сваё бачанне затрымання расіянаў на Z-машыне ў Івацэвічах

Вечарам 17 чэрвеня ў Івацэвічах скруцілі дваіх расіянаў, якія ехалі на аўто з літарай Z на шкле. Пасля з'яўлення відэа ў сеціве ананімны тэлеграм-канал, звязаны з беларускімі сілавікамі, расказаў падрабязнасці затрымання

18.06.2023 / 15:12

«Мяне казлом абазвалі беларусы. А я рускі б…» У Івацэвічах сілавікі выцягнулі людзей з машыны з Z-сімволікай і затрымалі ВІДЭА

Як сцвярджае канал «Обратная сторона», сям'я ўжывала алкаголь, пасля чаго з гулянкі вырашылі паехаць на сваім аўто.

Машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ. Расіяне не рэагавалі на папярэджанні і «атрымалі па поўнай праграме не толькі пратаколы за перадачу стырна і п'яную язду, але і за непадпарадкаванне». 

Сілавікі пішуць, што да сітуацыі не маюць дачынення нацыянальнасць і палітычныя погляды — «калі ты п'яны сеў за стырно, цябе не выратуе ніякая налепка на шкле».

Nashaniva.com