«Кельцэ» Арцёма Каралька прайграў фінал гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

«Кельцэ», за які выступае беларус Арцём Каралёк, прайграў у дадатковы час фінал нямецкаму «Магдэбургу» з лікам 29:30.

18.06.2023 / 21:12

Фота: eurohandball.com

Прыкра, што «Кельцэ» вёў пасля першага тайма 15:13, у другім тайме нават адарваўся на тры мячы. Але «Магдэбург» здолеў зраўняць лік (26:26). А потым вырваць перамогу ў дадатковы час — 30:29.

Беларускі лінейны польскага клуба закінуў тры мячы. 

Год таму «Кельцэ» таксама прайграў фінал Лігі чэмпіёнаў, саступіўшы па пенальці «Барселоне».

У 1980-я адным з наймацнейшых клубаў свету ў гандболе быў мінскі СКА. Клуб шэсць разоў выйграваў чэмпіянат СССР, тройчы выйграваў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў, двойчы Кубак уладальнікаў кубкаў.

З 2004 па 2015 год Сяргей Рутэнка шэсць разоў станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў: у складзе славенскага «Цэле», іспанскіх «С'юдад-Рэала» і «Барселоны».

Nashaniva.com