У Свята-Елізавецінскім манастыры правялі Z-канцэрт. На сцэне былі партрэты «Матаролы», Захарчанкі, Пушыліна

У Свята-Елісавецінскім манастыры правялі праваенны канцэрт. Сцэну «ўпрыгожылі» партрэтамі кіраўніка «ДНР» Дзяніса Пушыліна, яго папярэдніка Аляксандра Захарчанкі, камандзіра супрацьтанкавага спецпадраздзялення «Спарта» «ДНР» Арсена Паўлава («Матаролы») і камандзіра батальёна «Самалі» «ДНР» Міхаіла Талстых («Гіві»). На гэта звярнула ўвагу «Хрысціянская візія». 

18.06.2023 / 22:19

Крыніца: «Хрысціянская візія»

«Праграма канцэрта была праваеннай, у большасці песень гучала тэма «За Расію да канца», валанцёры ўвесь час са сцэны заклікалі «паскорыць перамогу». Ваенную песню выконвалі і выхаванцы школы «Іхвіс». Яркай прыкметай прарасійскага мілітарызму паслужыла і сцэнічнае афармленне. У партрэтах асоб Данбаса адгадваліся вядомыя ваенныя злачынцы», — піша рэсурс.

Сярод партрэтаў можна пазнаць кіраўніка так званага «ДНР» Дзяніса Пушыліна, яго папярэдніка Аляксандра Захарчанку, камандзіра супрацьтанкавага спецпадраздзялення «Спарта» «ДНР» Арсена Паўлава («Матаролу») і камандзіра батальёна «Самалі» «ДНР» Міхаіла Талстых («Гіві»).

Канцэрт у падтрымку расійскіх вайскоўцаў пад назвай «Сваіх не кідаем» прайшоў 4 чэрвеня. 

У першай афішы, на якой манастыр паведамляў пра збор сродкаў на гэтым дабрачынным канцэрце для расійскіх вайскоўцаў, выкарыстоўвалася і літара Z. Пасля агалоскі манастырскі цэнтр «Каўчэг» перавярстаў афішы — Z прапала, цяпер там збіралі на «закупку медабсталявання і лекавых сродкаў для шпіталяў Данбаса».

Свята-Елізавецінскі манастыр не першы раз арганізуе мерапрыемствы ў падтрымку расійскай агрэсіі.

Чытайце таксама:

«Мне было балюча ад гэтага». Протаіерэй Лемяшонак прызнаў, што ў 2020 годзе прамаўляў няправільныя пропаведзі

Протаіерэй Лемяшонак пахваліў Лукашэнку за падтрымку Расіі ў вайне і не толькі

Колькі мінскі манастыр выдзяляе мірным жыхарам Данбаса, а колькі — расійскім акупантам на тэхніку ФОТА

«Сваіх не кідаем». Мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр актыўна спрыяе расійскай агрэсіі ва Украіне

Nashaniva.com