БЕЛ Ł РУС

Свет

Анамальная спёка ў Індыі забрала жыцці амаль 100 чалавек

19.06.2023 / 7:11

Nashaniva.com

У некаторых рэгіёнах Індыі тэмпература паветра дасягнула 42,2 градуса па Цэльсіі.

Фота: Getty Images

Праз анамальную спёку ў індыйскіх штатах Утар-Прадэш і Біхар за апошнія тры дні загінулі 98 чалавек.

Паведамляецца, што ў штаце Утар-Прадэш праз спёку загінулі 54 чалавекі, а ў Біхары — 44. Большасць памерлых былі ва ўзросце 60 гадоў і старэйшыя.

За апошнія тры дні ў адну з раённых бальніц шпіталізавалі прынамсі 400 чалавек. Пацыенты скардзяцца на ліхаманку, праблемы з дыханнем і іншыя ўскладненні праз цеплавы ўдар.

Адзначаецца, што ў некаторых рэгіёнах Індыі тэмпература паветра дасягнула 42,2 градуса па Цэльсіі. 

Чытайце таксама:

Выпаленая Еўропа. Кантыненту пагражаюць рэкордная засуха, спёка і пажары другі год запар

У Іспанію прыйшла афрыканская спёка — там рэкордныя для красавіка 38,7°C

Еўропа награваецца хутчэй, чым іншыя часткі свету

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула