БЕЛ Ł РУС

Вайна

Контрнаступ: украінцы ўжо вызвалілі восем населеных пунктаў — Мінабароны

19.06.2023 / 8:58

Nashaniva.com

Вызваленая на поўдні плошча складае 113 квадратных кіламетраў. 

Фота: V_Zelenskiy_official

На працягу двух тыдняў на Бярдзянскім і Мелітопальскім напрамках украінцы вызвалілі восем населеных пунктаў. Пра гэта паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр у сваім тэлеграм-канале.

Агульная інтэнсіўнасць баёў на мінулым тыдні знізілася: адбылося 41 боесутыкненне, украінскія войскі прасунуліся ў глыбіню захопленых тэрыторый на некалькіх участках.

Падраздзяленні «Таўрыя» вызвалілі 8 населеных пунктаў: Навадараўку, Ляваднае, Старажова, Макараўку, Благадатнае, Лабковае, Няскучнае, Пяціхаткі.

У цэлым падраздзяленні на Таўрыцкім кірунку прасунуліся ў глыбіню праціўніка да 7 км. Вызваленая на поўдні плошча складае 113 квадратных кіламетраў, як паведаміла Маляр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула