Лукашэнка: Мы ўважліва назіраем за трансфармацыяй грамадства ў Казахстане

Сёння Лукашэнка прыняў намесніка прэм'ер-міністра — міністра замежных спраў Казахстана Мурата Нуртлеў. Па запрашэнні беларускага боку кіраўнік МЗС Казахстана прыбыў у Мінск з афіцыйным візітам.

19.06.2023 / 11:43

Фота: «Пул першага»

Бакі правялі перамовы ў вузкім складзе, пра гэта піша tengrinews.kz.

Лукашэнка сказаў, што бачыць вялікія перспектывы для далейшага развіцця двухбаковых стасункаў. Ён папрасіў перадаць самыя добрыя пажаданні прэзідэнту Касым-Жамарту Такаеву.

«Мы вельмі ўважліва назіраем за працэсамі трансфармацыі вашага інстытута кіравання, у тым ліку і вашага грамадства. Шмат чаго бяром на аловак, як у нас кажуць. Вельмі правільна вы робіце, умацоўваючы і незалежнасць сваёй дзяржавы, тым самым і бяспеку, што немалаважна сёння. Таму я прашу вас майму добраму сябру перадаць самыя цёплыя пажаданні — прэзідэнту Касым-Жамарту Кемелевічу. (…) Вы павінны ведаць, што Беларусь заўсёды была вашым сябрам. І на нас вы, калі вам трэба будзе, можаце разлічваць. Яшчэ раз дзякую вам за тое, што вы прыехалі ў Беларусь», — заявіў Лукашэнка.

Nashaniva.com