Наталля Качанава зноў наведала мінскі «Мотавелазавод» і дала некалькі цэнных указанняў

«Вытворчыя плошчы, якія будуць арганізаваныя ў рамках рэканструкцыі гэтай тэрыторыі, трэба выкарыстоўваць максімальна эфектыўна», — цытуе словы кіраўніцы Савета Рэспублікі ведамасны тэлеграм-канал падчас нарады на заводзе.

19.06.2023 / 15:24

Наталля Качанава. Фота: Савет Рэспублікі

«Гаворка ідзе пра інавацыйныя прадпрыемствы, арыентаваныя на выпуск прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. У цэлым сёння мы павінны нарошчваць аб'ёмы вытворчасці запатрабаванай прадукцыі, прычым у разы. Гэта задача для ўсіх галін», — кажа Наталля Качанава.

Яна мяркуе, што трэба пашыраць сваю прысутнасць на замежных рынках, забяспечваць унутраныя патрэбы.

«Таксама важна праводзіць працу па лакалізацыі. У Беларусі шмат прадпрыемстваў, у тым ліку прыватнай формы ўласнасці, якім ёсць што прапанаваць для «Мотавелазавода» і іншых буйных зборачных вытворчасцяў. Трэба больш актыўна выкарыстоўваць іх вытворчы патэнцыял і напрацаваныя кампетэнцыі», — падсумоўвае спікерка верхняй палаты парламента.

Чытайце таксама:

Качанава назвала гэты горад адукацыйным, навуковым і культурным цэнтрам краіны

Наталля Качанава: Эканоміка перадусім

Колькі каштуе модны «лук» Качанавай?

Наталля Качанава расказала пра любімыя кнігі

«Гэта не пра нас — стылісты, візажысты…» Качанава раскрыла сакрэт свайго стылю

Nashaniva.com