З 1 ліпеня Польшча адмяняе стан эпідэмічнай пагрозы, гэта мае значэнне для многіх беларусаў

Улады Польшчы апублікавалі распараджэнне аб адмене эпідэмічнай пагрозы. На падставе дакумента перастаюць дзейнічаць прадоўжаныя на час эпідэмічнай пагрозы дакументы: візы, ДНЖ, дазволы на працу і да т. п.

19.06.2023 / 21:17

У беларусаў, якія знаходзяцца ў Польшчы на падставе дакументаў, сапраўдных на перыяд дзеяння эпідэмічнай пагрозы, з 1 ліпеня будзе роўна 30 дзён на тое, каб ці падаць дакументы на ДНЖ, ці пакінуць тэрыторыю Польшчы.

Пры гэтым пакуль невядома, ці будзе магчыма ў перыяд з 1 па 30 ліпеня зноў заехаць у Польшчу па падоўжаных дакументах.

Чытайце таксама:

Беларуса могуць выслаць з Польшчы за невыкананне правіл каранціну ў 2021 годзе. Як так атрымалася?

Сотні беларусаў праходзяць баявую падрыхтоўку ў Польшчы, каб змагацца з рэжымам Лукашэнкі — The Times

Беларусы — другая па колькасці група замежных студэнтаў у Польшчы

Nashaniva.com