Нарэшце! Футбольная зборная Беларусі перамагла

Серыя без перамогаў доўжылася 16 матчаў і сёння была спынена.

19.06.2023 / 23:39

Макс Эбонг і Уладзіслаў Марозаў. Фота з тэлеграм-канала «Прессбола»

У Будапешце беларусы выйгралі ў Косава з лікам 2:1.

На 73-й хвіліне вызначыўся Уладзіслаў Марозаў, праз дзве хвіліны забіў Макс Эбонг. На 87-й хвіліне касавары забілі мяч у адказ — 2:1.

Пасля чатырох матчаў у беларусаў тры балы і 4-е месца ў групе.

Швейцарыя — 12, Румынія, Ізраіль — 7, Беларусь — 3, Косава — 3, Андора — 1.

У верасні два матчы ў гасцях: супраць Ізраіля і Андоры.

Nashaniva.com