«Пакінуў больш за дзве тысячы экстрэмісцкіх паведамленняў». У Мінску пачынаюць судзіць жыхара Брэста

У Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 20 чэрвеня пачнуць судзіць жыхара Брэста Андрэя Цалюка, якога абвінавачваюць па васьмі крымінальных артыкулах. Справу разглядае суддзя Анжаліка Данілава, піша «Вясна».

20.06.2023 / 09:49

Раней у праўладных тэлеграм-каналах паведамлялася пра затрыманне Андрэя Цалюка. На відэа сілавікоў хлопец кажа, што быў затрыманы за распаўсюд асабістых даных супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў і за тое, што заклікаў людзей да гвалтоўных дзеянняў.

Таксама паведамляецца, што мужчына «пакінуў больш як дзве тысячы экстрэмісцкіх паведамленняў, з якіх мінімум 100 змяшчаюць у сабе прыкметы парушэння заканадаўства».

Абвінавачваецца Андрэй Цалюк паводле наступных артыкулаў:

8 жніўня 2022 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста над Цалюком адбыўся суд. Суддзя Раман Карабан прызначыў яму 10 сутак адміністрацыйнага арышту з канфіскацыяй тэлефона па ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Аднак на волю пасля арышту ён ужо не выйшаў. Да суда Андрэй Цалюк утрымліваўся ў СІЗА №1 у Мінску.

Nashaniva.com