Купалаўцы сёння даюць у Вільні «Шэпт»

Прэм'ера адбудзецца на сцэне галоўнага Нацыянальнага тэатра Літвы.

20.06.2023 / 10:23

Фота: Радыё «Рацыя»

Фатограф і даследчык Сяргей Лескець на працягу дзесяці гадоў дакументаваў традыцыю ацалення шэптам на беларускiм Палессі — у мясцінах, дзе гэтая практыка яшчэ захавалася i дасюль застаецца жывой. Выйшла таксама яго кніга на гэту тэму.

У супрацоўніцтве з рэжысёрам «Купалаўцаў» Раманам Падалякам кнiга была ператворана ў п’есу — своеасаблiвае падарожжа да вясковай культуры, магii шэпту і каранёў.

Яшчэ засталося каля 40 квіткоў.

У Польшчы на прэм'еры быў аншлаг.

Nashaniva.com